“Налібокі” абнавілі ўпакоўку і колпак: знаёмае – у новым абліччы
Новы дызайн – гэта не змена сутнасцi, а новы спосаб расказаць пра яе. Мы пераасэнсавалi дызайн этыкеткi і колпака, захаваўшы галоўнае – некранутую чысцiню прыроды, з якой пачынаецца кожная кропля нашага прадукту.
Абноўленная упакоўка «Налiбокаў» стала больш лаканічнай і выразнай. Мы прыбралі ўсё, што адцягвала ўвагу ад галоўнага, і пакінулі тое, што гаворыць само за сябе: чыстыя лініі, спакойныя колеры і вобразы жывёл налібоцкай пушчы, якія з’яўляюцца не проста дэкорам, а знакам сапраўднасці і прыроднасці.
Асобная ўвага – каўпаку. Ён атрымаў новую форму і больш дасканалую пасадку.
Той жа смак, тая ж якасць, створаныя на прынцыпах, якія мы не змяняем:
- Ручны адбор
- Ачыстка бярозавым вуглём
- Крафтавы купаж настоек
- Аўтарская рэцэптура
- Зерневы спірт новага пакалення “Белальфа”.
Змянілася толькі форма – так, каб пра гэта было чуваць яшчэ ясней.


















































































